Арыштаваны аўтамабіль, які знаходзіўся ў маёмасці жонкі завочна засуджанага Ежы Грыгенчы, выставілі на продаж з аўкцыёну. Пра гэта Грыненча напісаў у сваім акаўнце на фэйсбуку. Прычым перад продажам аўтамабіль, які знаходзіўся на штрафстаянцы, якая ахоўваецца (!) пашкодзілі.

Аўтамабіль сям’і з’явіўся на старонцы «БелЮрЗабеспячэнне» — яго гатовыя прадаць за 13 800 беларускіх рублёў. У апісанні пазначана, што «даўжнік: Грыгенча Ежы Іванавіч».

Ежы Грыгенча — вядомы гарадзенскі грамадска-палітычны актывіст, якога раней неаднаразова затрымлівалі судзілі і пераследавалі розным чынам. З 2020 году ён знаходзіцца ў вымушанай эміграцыі. У мінулым лістападзе яго засудзілі да 6 гадоў калоніі завочна. Карны прысуд аформіў суддзя Васіль Скок, пасля чаго неўзабаве пайшоў на пенсію. Карны вырак: шэсць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыма, а таксама штраф ажно на 1000 базавых велічыняў (40 000 рублёў).

Крыху пазней Грыгенчу ўлады ўнеслі з “спіс экстрэмістаў” і ў “спіс тэрарыстаў”.

Судовы выканаўца, якая аформіла адпаведныя дакументы – Наталия Болтуть.