У рамках ідэалагічнага “пабедабесія” у Беларусі арганізаваны міліцэйскі аўтамотапрабег. 2 траўня ён дасягнуў Гародні, дзе прапагандысцкі мітынг з савецкай чырвонай сімволікай прайшоў ля Кургана славы. Прысутнічалі мясцовыя міліцэйскія начальнікі і вышэйшая “вертыкаль” рэгіёна.

Аўтамотапрабег міліцыі стартаваў у Гомельскай вобласці і праедзе па розных гарадах Беларусі.