
Памежныя службы краінаў Еўразвязу спынілі 8444 спробы нелегальнага пранікнення на сваю тэрыторыю за чатыры месяцы 2025 года.
Такія высновы зрабіла выданне «Позірк» на падставе аператыўнай інфармацыі памежных службаў Польшчы, Латвіі і Літвы за студзень – красавік 2025 году.
Хоць паказальнік і застаецца высокім, гэта на 24,1% менш, чым за аналагічны перыяд 2024 года (11 119 спробаў), і на 20,8% менш у параўнанні з першымі чатырма месяцамі 2023 года (10 800).
Найбольш выпадкаў зафіксавала Польшча – не меней як 5889, што істотна менш за мінулагоднія 9341. Латвія паведаміла пра 1991 спробу (у параўнанні з 1595 у 2024-м і 2084 у 2023 годзе), а Літва — пра 564 (было 183 у 2024-м і 917 у 2023 годзе).
Сітуацыя з мігранцкім крызісам на заходніх межах Беларусі крыху скарэктавалася: колькасць нелегалаў у напрамку Польшчы змяншалася, але разам з тым павялічвалася ў кірунку Літвы і Латвіі.
