Самы доўгі падвесны мост у Беларусі праз раку Нёман урачыста адкрыты ў Мастах.

На адкрыцці старшыня Гарадзенскага аблвыканкама Юрый Караеў заявіў, што новы падвесны мост — гэта «унікальны непаўторны аб’ект, аналагаў якому няма ў Беларусі». “Падвесны мост праз Нёман у паркавай зоне горада – яго візітоўка. Ён важны і патрэбны як для грамадзян, якія пражываюць тут, так і ў плане падвышэння турыстычнай прывабнасці», — сказаў Караеў.

Кульмінацыяй цырымоніі адкрыцця стаў файерверк.

Такі мост самы доўгі ў Беларусі.