Фота: Аляксандр Захарэвіч

У Беларусі на таргі выставілі палац Радзівілаў у Дзятлаве, пра гэта інфармуе тэлеграм-канал Беларускай універсальнай таварнай біржы.

Будынку больш за 270 гадоў. Будаўніцтва асабняка пачаў Мікалай Фаўстын Радзівіл на тым месцы, дзе раней стаяў драўляны замак, спалены шведамі.

Далей лёс палаца звязаны з сынам Мікалая – Ульрыкам Крыштафам Радзівілам, які быў пісьменнікам, гісторыкам і дзяржаўным дзеячам ВКЛ.

Дарэчы, будынак прадаюць не першы раз. У 2022 годзе палац ужо выстаўлялі на таргі. Тады яго купіў бізнесмэн з Расеі. Але праз нейкі час будынак перадалі ў аператыўнае ўпраўленне Дзятлаўскаму райвыканкаму.

Цяпер асабняк гатовыя прадаць за 296 тысяч рублёў.