
фота ілюстрацыйнае
У Гародні засядала абласная камісія па надзвычайных сітуацыя. Ёй кіраваў намеснік старшыні Гарадзенскага аблвыканкаму Андрэй Жук.
У Гарадзенскай вобласці да купальнага сезону абсталяваныя 42 пляжы, функцыянуе 9 ратавальных станцый і 12 пастаянных ратавальных пастоў. Пра гэта расказаў старшыня абласной арганізацыі ОСВОД Сяргей Вінаградаў, паведамляе БЕЛТА.
Як адзначыў Сяргей Вінаградаў, у рэгіёне да купальнага сезону, які акрэслены з 1 траўня па 30 верасня, створана таксама манеўрана-шукальная група, а таксама 31 пост ратавальнікаў, з якіх 13 залічаюцца да ведамасных. Сёлета плануецца таксама адкрыццё новага пастаяннага ратавальнага посту паблізу турыстычнага комплексу “Белая” ў Смаргонскім раёне.
Андрэй Жук таксама адзначыў, што пад забаронай застаюцца скачкі ў ваду з суднаў, мастоў ды іншых гідратэхнічных збудаванняў.
