фота ілюстрацыйнае

Журналісты BGmedia сабралі, што ў апошнія дні пісалі ў памежных чатах пра праверкі тэлефонаў і допыты на мяжы. 

У памежных чатах адзначаюць, што «гутаркі» праходзяць не толькі на ўездзе ў Беларусь, але і на выездзе. Два прыклады:

«Ліда — Варшава з перасадкай у Марыямпалі [3 траўня]. У 11.25 заехалі да беларусаў.

«Мінск — Вільня, 04.05 на 11.00. У 13.30 пад’ехалі да мяжы, аўтобусаў няма. У 14.37 прайшлі пашпартны (з кімсьці доўга гутарылі, па выніку высадзілі). У 14.50 заехалі да літоўцаў. У 15.35 выязджаем у Вільню».

У асноўным сілавікі дапытваюць людзей на ўездзе ў Беларусь. Прычым на допыт можна патрапіць, калі груба пагаварыць з памежнікамі. 

«Вільня-Мінск, 03.05. У 16.00 заехалі на пашпартны да літоўцаў, рэчы ў аўтобусе. У 16.46 заехалі ў РБ. У 17.05 прайшлі РБ (забралі на размову 3 чалавек). У 19.25 выехалі з мяжы (адзін чалавек з намі не паехаў).

А вы ведаеце, дурняў на мяжы значна больш, чым здаецца. Кіроўца перад мяжой выразна сказаў: паводзіць сябе спакойна, не грубіць, не хаміць памежнікам. Але знайшлася адна каза, якая нахабна пачала прыпірацца з памежнікамі, грубіць і хаміць. У канцы сваркі памежнік сказаў: «Дзяўчына, вы чаму так размаўляеце, хочаце на размову?», а яна: «Ды калі ласка».

Літоўцаў і беларусаў мы прайшлі за 30 хвілін — за 30 хвілін прайшоў увесь аўтобус! А потым усе сядзелі і яе чакалі дзве з паловай гадзіны. Яе не выпусцілі, затрымалі на суткі, мы з’ехалі без яе».

Допыты на мяжы Беларусі ладзяцца кожны дзень. Але ў чатах рэдка пішуць падрабязнасці.

«Аўтобус адправіўся з Варшавы ў 07.00 [29 красавіка]. Пад’ехалі да палякаў у 10.30. Выйшлі толькі з пашпартамі. У беларусаў таксама хутка прайшлі, сядзім у аўтобусе, чакаем людзей з размовы. Я лічу, што па часе праходжання гэта выдатна».

«Вільня — Мінск, 29.04. Заязджаем у Беларусь, аўтобусаў няма. У 17.10 большасць прайшла мяжу, чакаем двух чалавек. У 18.35 адзін вярнуўся з допыту, другога знялі, накшталт, за адмову дэклараваць новую тэхніку. Мяжа пройдзеная. P.S. Калі вы везяце нешта новае і не збіраецеся дэклараваць, калі ласка, выкідайце скрынкі і вязіце як б/к, не прымушайце людзей чакаць».

«Вільня — Мінск, 30.04. У 13.04 уезд у РБ. У 13.40 з рэчамі на пашпартны кантроль + чаканне людзей з гутарак. У 15.10 адпусцілі, выязджаем у Мінск».

«Выязджалі з Вільні ў 09.00 [30 красавіка]. Прайшлі і літоўскую, і беларускую хутка. Толькі паўгадзіны чакаем двух людзей з аўтобуса, іх забралі на допыт. Мяжа пустая».

«Аўтобус Уроцлаў — Пінск, 01.05.25. У 17.45 прайшлі польскі пашпартны. У 18.30 заехалі ў РБ. У 20.40 прайшлі пашпартны ( чакалі людзей з размовы). Час польскі».

«Час праверкі ў РБ вельмі часта залежыць ад наяўнасці ў аўтобусах і маршрутках перад вамі і ў вашым грамадзян з «пэўнымі» пашпартамі і мясцовых грамадзян з «пэўнымі» артыкуламі».

«РП — РБ [2 траўня]. У 11.20 прайшлі нашыя. У 13.53 выехалі, чакалі чалавека з размовы».

«РП — РБ [2 траўня]. У 12.10 пачаўся наш пашпартны. У 12.50 пашпартны прайшлі. Стаім і чакаем людзей з гутаркі, перад намі чакаюць яшчэ два аўтобусы. У 13.10 усе прайшлі».

«РП — РБ, 03.05. У 20.25 пачалі праходзіць праверку дакументаў на ПП РБ, 5 чалавек на размовы. У 21.23 выехалі з КПП РБ. Разам: 4,5 гадзіны на праходжанне ад шлагбаума да шлагбаума».

«ЛТ — РБ. Аўтобус [04 траўня]. 02.45 — РБ. Два вокны. Некалькі чалавек павялі на сумоўе. Чэргі з легкавых аўто няма. За гэты час прайшло толькі 2. Выезд за апошні шлагбаум РБ у 04.10».

Як сілавікі правяраюць на мяжы замежнікаў

У адным з памежных чатаў распавялі, што 2 траўня з Беларусі не выпусцілі грамадзянку Расіі:

«2 траўня з нашага аўтобуса, выязджалі з Беларусі ў Літву, знялі грамадзянку Расіі. На пагранкантролі на нашым баку яна прад’явіла толькі ўнутраны расійскі пашпарт. Замежніка ў яе не было. Праўда, яна хацела паказаць на тэлефоне, што, маўляў, на дзяржпаслугах ён за ёй лічыцца, але «жыўцом» яго ў яе няма «за непатрэбнасцю»! Потым кіроўца, тлумачачы доўгую затрымку, сказаў, што другі пашпарт у яе амерыканскі».

На мяжы Беларусі «гутараць» не толькі з грамадзянамі Украіны. Напрыклад, з грамадзянамі Казахстана і Італіі.

«Мінск — Варшава праз Марыямполе [2 траўня]. У 18.30 мяжа РБ. У 20.30 выезд (гадзіну адзін з пасажыраў з пашпартам Казахстана ці нешта тыпу таго гутарыў з мытнікамі. У гэты час нас аб’ехаў іншы аўтобус). У 21.00 уезд на літоўскі бок. Каля 23 гадзін выехалі (за правоз бутэлькі гарэлкі знялі пасажыра, гадзіну чакалі і з’ехалі без яго). Перасадка ў Марыямпале на Варшаву ў 02.00».

«Мы з Італіі. Ездзілі ў красавіку. Проста будзьце гатовы, што правераць кантакты вашага мужа ў тэлефоне на сувязь з украінцамі. У астатнім усё ок. На ўездзе на тэрыторыю Расіі таксама будзе кантроль. Мы там знаходзіліся гадзіну. Тое ж самае: узялі тэлефон, праверылі, задалі пару пытанняў і пажадалі добрай дарогі. У Расіі ўсё ок. Ніякіх нядобразычліўцаў у адносінах да грамадзян Еўрапейскага саюза».

Часцей за ўсё ў чатах пішуць пра допыты грамадзян Украіны на мяжы Беларусі.

https://googleads.g.doubleclick.net/pagead/ads?gdpr=1&gdpr_consent=CQMtu0AQMtu0AEsACBPLBcFoAP_gAEPgABaYINJD7C7FbSFCwH5zaLsAMAhHRsAAQoQAAASBAmABQAKQIAQCgkAYFASgBAACAAAAICRBIQIECAAAAUAAQAAAAAAEAAAAAAAIIAAAgAEAAAAIAAACAIAAEAAIAAAAEAAAmAgAAIIACAAAgAAAAAAAAAAAAAAAAgCAAAAAAAAAAAAAAAAAAQOhSD2F2K2kKFkPCmwXYAYBCujYAAhQgAAAkCBMACgAUgQAgFJIAgCIFAAAAAAAAAQEiCQAAQABAAAIACgAAAAAAIAAAAAAAQQAABAAIAAAAAAAAEAQAAIAAQAAAAIAABEhAAAQQAEAAAAAAAQAAAAAAAAAAABAAA&addtl_consent=2~70.89.93.108.122.149.196.236.259.311.313.323.358.415.442.486.494.495.540.574.609.864.981.1029.1048.1051.1095.1097.1126.1205.1276.1301.1365.1415.1449.1514.1570.1577.1598.1651.1716.1735.1753.1765.1870.1878.1889.1958.1960.2072.2253.2299.2373.2415.2506.2526.2531.2568.2571.2575.2624.2677.2778~dv.&client=ca-pub-6091936827739720&output=html&h=280&slotname=2511944859&adk=3124418622&adf=937312656&pi=t.ma~as.2511944859&w=732&abgtt=6&fwrn=4&fwrnh=100&lmt=1746537440&rafmt=1&format=732×280&url=https%3A%2F%2Fnashaniva.com%2F367286&fwr=0&fwrattr=true&rpe=1&resp_fmts=3&wgl=1&uach=WyJXaW5kb3dzIiwiMTUuMC4wIiwieDg2IiwiIiwiMTM2LjAuNzEwMy40OCIsbnVsbCwwLG51bGwsIjY0IixbWyJDaHJvbWl1bSIsIjEzNi4wLjcxMDMuNDgiXSxbIkdvb2dsZSBDaHJvbWUiLCIxMzYuMC43MTAzLjQ4Il0sWyJOb3QuQS9CcmFuZCIsIjk5LjAuMC4wIl1dLDBd&dt=1746537440049&bpp=10&bdt=109&idt=10&shv=r20250501&mjsv=m202505050101&ptt=9&saldr=aa&abxe=1&cookie=ID%3D0ebf59fd6100034e%3AT%3D1739647994%3ART%3D1746537153%3AS%3DALNI_Mbd983AmcdxSCMLh_87CeSx4hWVqQ&gpic=UID%3D00001033722acfdd%3AT%3D1739647994%3ART%3D1746537153%3AS%3DALNI_Ma9L7sf4udtxdGmuZGrissxB_7fuA&eo_id_str=ID%3Dc2ef087a67024bd1%3AT%3D1739647994%3ART%3D1746537153%3AS%3DAA-AfjYhA74-ktXHOGTA6svZC01T&prev_fmts=0x0%2C0x0%2C732x280%2C732x280%2C732x280&nras=1&correlator=8412770500670&frm=20&pv=1&u_tz=120&u_his=4&u_h=1080&u_w=1920&u_ah=1032&u_aw=1920&u_cd=24&u_sd=1&dmc=8&adx=449&ady=5134&biw=1905&bih=945&scr_x=0&scr_y=0&eid=95358862%2C95358864%2C31092196%2C95354565%2C95359240%2C31092248%2C95344788%2C95359117&oid=2&pvsid=4785126906302799&tmod=402789451&uas=0&nvt=1&ref=https%3A%2F%2Fnashaniva.com%2F367296&fc=1920&brdim=0%2C0%2C0%2C0%2C1920%2C0%2C1920%2C1032%2C1920%2C945&vis=1&rsz=%7C%7CpeEbr%7C&abl=CS&pfx=0&fu=128&bc=31&bz=1&td=1&tdf=2&psd=W251bGwsbnVsbCxudWxsLDNd&nt=1&ifi=6&uci=a!6&btvi=4&fsb=1&dtd=202

Часам самі ўкраінцы расказваюць пра гэта:

«Мы ўчора [3 траўня] заехалі ў РБ (грамадзяне Украіны). Без праблем (з 2 дзецьмі, 1 і 3 гады). Але мы на машыне ехалі. Праверылі тэлефон (што там правяралі, я не ведаю). Допыту не было. Прайшлі абедзве мяжы гадзіны за паўтары максімум».

«Вільня — Гомель, 30.04. У 01.25 заехалі ў РБ (больш за гадзіну чакалі вяртання грамадзян Украіны. У 03.20 прыбыццё ў Мінск».

«РП — РБ, 01.05.25. У 16.10 заехалі ў РБ. З 16.20 да 17.00 пашпартны кантроль у беларусаў. Чакалі ўкраінцаў (6 чалавек). У 18.30 выехалі з мяжы».

«Вільня — Мінск, 3 траўня. У 10.16 пад’ехалі да беларусаў (грамадзяне Украіны пайшлі першымі, усе рэчы на ​​рэнтген). У 11.40 прайшлі беларусаў, выязджаем у Мінск. Насамрэч, усе прайшлі вельмі хутка, мы былі першым і адзіным аўтобусам на абедзвюх межах, але доўга чакалі ўкраінцаў з размовы».

«РП — РБ [3 траўня]. Заехалі да РБ у 05.15. Прайшлі РБ у 05.50, чакаем з допытаў. Выехалі ў Мінск у 7.10. Чакалі ўкраінцаў з размовы дадатковую гадзіну».

«Мюнхен — Мінск, 04.05. У 10.00 уезд у Беларусь. З 10.55 да 11.20 прайшлі пашпартны. Чакаем 3 украінцаў з сумоўя. Час нямецкі».

Наша Ніва