
Нягледзячы на імкненне ўладаў схаваць маштаб крымінальных і адміністрацыйных рэпрэсій, у «Вясну» працягваюць паступаць даныя аб затрыманнях і пераследзе па палітычных падставах;
За месяц палітвязнямі прызнаныя 41 чалавек. Агулам з траўня 2020 года рашэнні аб прызнанні палітвязнямі прымаліся ў дачыненні да больш як 3 920 чалавек;
Працягваюць прыцягваць да адказнасці людзей, якія вяртаюцца дадому з-за мяжы — у некаторых выпадках, затрыманых пазней судзяць па крымінальных справах;
Вядома, што ў красавіку былі затрыманыя як мінімум двое святароў;
За красавік у «спіс экстрэмістаў» дадалі 139 чалавек, што на 41 чалавек болей, чым у мінулым месяцы.
Вясна
