Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гародні 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ажно ў 12 552 рублёў ($ 4139).

Абслугоўванне мабільнага сцэнічнага комплексу, светлавое і гукавое забеспячэнне закуплялі праз goszakupki.by. Мерапрыемствы пройдуць на пляцоўцы каля Моладзевага цэнтра «Гродна» па вул. Савецкай, 9.

Комплекс будзе памерам не менш за 6 на 8 метраў і вышынёй не менш за 1,2 м. Будзе складацца з асноўнай скрынкі з дахам і сцэнічным подыумам, і пультавой.

Арэнду сцэны купілі з другой спробы — з першай спробы ніхто на таргі не заявіўся.

hrodna.life