
будынак КГБ у Менску
У Беларусі ізноў пашырылі спісы “экстрэмістаў” і “тэрарыстаў”.
Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» — там з’явіліся прозвішчы дзесяці чалавек.
Сярод іх Павел Лашчанка, Андрэй Варонін, Аляксандр Кендысь, Уладзімір Карней, Максім Солап, Вячаслаў Дземянчонак, Таццяна Марыніч, Анастасія Хамянкова, Яўген Пугач, Ірына Суржык.
Цяпер у «тэрарыстычным спісе» ажно 1286 (!) чалавек, з іх 592 — беларусы.
А ў «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 29 прозвішчаў — цяпер у ім 5257 (!) чалавек
8 траўня МУС зрабіла традыцыйны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
Сярод іншых, у спіс дадалі аналітыка Андрэя Паротнікава, перакладчыка Сяргея Горлава, а таксама беларускамоўную IT-спецыялістку з EPAM Марыну Леановіч.
