У гарадзенскім мосце на вуліцы Падольнай, па якім праходзіць чыгунка, абвалілася частка падпорнай сцяны. Здарэнне адбылося ўдзень у сераду, 7 траўня.

Дарога аказалася перакрытая абломкамі камянёў і блокаў. “Ніхто, папярэдне, не пацярпеў. Але праехаць проста цяпер немагчыма. Усю дарогу засыпала”, — перадае newgrodno.by словы аднаго з відавочцаў.

Гендырэктар Гарадзенскага гарадскога ЖКГ Міхаіл Місюля расказаў, што паведамленне пра абвальванне тынковага пласта падпорнай сценкі паступіла ў 15:30.

“У цяперашні час службамі ЖКГ вядуцца работы па вызваленні праезнай часткі тынкоўкі, якая абвалілася. Надалей сіламі ўласніка моста, а гэта Беларуская чыгунка, будзе праведзена абследаванне на прадмет захаванасці апорных здольнасцяў менавіта падпорных сценак маставога збудавання. Абвальванне адбылося не моста, а менавіта падпорнай сцяны адхону маставога збудавання”.

Як удакладнілі ў МНС, рух чыгуначнага транспарту не парушаны.