
Сярод безлічы мілітарысцкіх прамоваў у разгар “пабедабесія”, якія былі перважна трафарэтна-савецкімі і прымітыўнымі бліснуў арыгінальнасцю мыслення Аляксандр Сонгін, “дэпутат” Палаты прадстіаўнікоў, ён жа Старшыня створанага ўладамі Саюзу палякаў у Беларусі. Свае глыбінныя думкі Сонгін выклаў у “Лідскай газеце”. Далей толькі цытаты:
Гісторыю трэба памятаць для таго, каб не дапусціць памылак у будучым. Нацызм, нягледзячы на пройдзеныя дзесяцігоддзі, на жаль, жывы. І хто, як не мы, павінны супрацьстаяць ідэалогіі татальнага знішчэння чалавека. Сёння дзеці не гуляюць у вайну. Ім праз даступныя сродкі Захад стараецца навязаць іншую ідэалогію, накіраваную на знішчэнне славянскага кода.
За прыкладам не трэба хадзіць далёка, мы бачым Украіну. Гэта, на жаль, наша рэальнасць. Беларуская ідэалогія – ідэалогія суверэнітэту, незалежнасці, міру. У сваёй большасці людзям патрэбна спакойнае і камфортнае жыццё. А для гэтага трэба старанна працаваць для сябе, дзяржавы і грамадства.
