Літва накіроўвае дадатковыя вайсковыя сілы на мяжу з Беларуссю ў адказ на рост колькасці нелегальных мігрантаў, якія спрабуюць перасячы мяжу з суседняй краіны. Пра гэта паведамляе LRT.

Начальнік Дзяржаўнай памежнай службы Рустам Любаеў паведаміў, што ягонае ведамства дамовілася з Узброенымі сіламі Літвы пра размяшчэнне дадатковых войскаў уздоўж мяжы з Беларуссю у памежным раёне Араны пачынаючы з чацвярга.

Літоўская памежная служба ў чацвер раніцай паведаміла, што літоўскія памежнікі за апошнія 24 гадзіны адправілі назад 48 чалавек, якія спрабавалі нелегальна перасячы мяжу.