скрыншот з відэа

У Гародні на парадзе ў гонар Дня Перамогі разам з людзьмі вырашылі правесці па горадзе казу па мянушцы Малышка, якая жыве ў мясцовым заапарку. Удзел жывёліны павінен быў нагадаць партызанскі парад 16 ліпеня 1944 года ў вызваленым Менску, калі з партызанамі ішоў і іхні талісман-казёл.

Казу перад мерапрыемствам натрэніравалі слаба, таму ў самы адказны момант яна паказала нораў і адмовілася крочыць з іншымі ўдзельнікамі дзіўнай маніфестацыі.

У выніку каза з апякункай, якая вяла жывёліну бліжэй да пачатку калоны, апынуліся за ёй. Прытым каза адмаўлялася калону даганяць і яе цягнулі сілай.