
Напярэдадні 9 мая ў Лідзе адкрылі новы будынак РАУС. Удзел у цырымоніі адкрыцця ўзялі старшыня Гарадзенскага аблвыканкаму Юрый Караеў, міністр унутраных спраў РБ Іван Кубракоў, лукашэнкаўскі інспектар па Гарадзенскай вобласці Канстанцін Бурак, чыноўнікі з наменклатуры Ліды, ды іншыя “почётные гости”.

Усе аддзелы лідскай міліцыі ўжо пераехалі ў новы будынак. Да адміністратыўнай часткі, якая займае ажно чатыры (!!!) паверхі, прыбудаванае памяшканне ізалятару часовага ўтрымання.
Апошнія гады сілавікі вобласці ў розных раёнах выбудоўваюць сабе ўсё новыя шыкоўныя апартаменты.
