У сераду літоўскія памежнікі не дазволілі 48 мігрантам патрапіць у Літву з Беларусі. Гэта найбуйнейшая з лютага спроба прарыву мяжы.

Яны спрабавалі прарвацца ў ЕС у Лаздзейскім раёне і самакіраванні Друскінінкая. Адна з такіх груп іншаземцаў лезла праз фізічны бар’ер з дапамогай лесвіцы, іншая перасекла мяжу па Нёмане. Трэцяя група падышла да лініі мяжы, але не паспела праслізнуць у Літву — калі падскочылі памежнікі, сама вярнулася ўглыб Беларусі, паведамляе Памежная служба Літвы.

Яшчэ ў аўторак каля 22-й гадзіны супрацоўнікі пагранічнай заставы Капчамесціс Варэнскага пагранічнага атрада праз сістэму відэаназірання зафіксавалі, як у цемры на тэрыторыі Лаздзейскага раёна з боку Беларусі падышла група мужчын. Яны прынеслі з сабой лесвіцу, якую прыставілі да фізічнага бар’ера, устаноўленага з літоўскага боку — плота з калючым дротам і такой жа пірамідай на зямлі. Да гэтага месца адразу былі накіраваныя найбліжэйшыя патрулі памежнікаў.