
Праваабарончы цэнтр «Вясна» вызначыў 21 траўня Днём салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі на знак памяці з загінулым у калоніі Вітольдам Ашуркам. Гэта ўжо чацвёртая гадавіна смерці палітвязня. З таго часу за кратамі памерлі яшчэ шасцёра чалавек. Усе яны — ахвяры рэжыму, для якога салідарнасць стала злом.
У Беларусі ня менш 1200 чалавек несправядліва і незаконна зняволены па палітычных матывах у сама жорсткіх умовах. Іх імёны цяпер не так часта не гучаць у навінах, сацсетках, на міжнародных трыбунах, як раней, але яны — ёсць. Таму сёлета тэма Дня палітвязняў Беларусі — салідарнасць, каб паказаць, што людзі за кратамі не забытыя.
«Вясна» заклікае 21 траўня выказаць падтрымку ўсім палітзняволеным рознымі спосабамі і чарговы раз запатрабаваць ад лукашэнкаўскага рэжыму іх вызвалення.
