Чыноўнікі аблвыканкаму сабралі ў будынку філармоніі прапагандыстаў з дзяржаўных медый, якіх яны называюць журналістамі. Іх віншавалі з прафесійным “празнікам”. Галоўным на гэтым віншавальным мерапрыемстве быў намеснік старшыні аблвыканкаму Віктар Пранюк. Ён казаў традыцыйныя ідэалагічныя штампы пра даўно мінулую вайну, а таксама ацаніў працу сённяшніх прапагандыстаў:

Спустя 80 лет ваша профессия остается такой же актуальной. Журналисты и сегодня являются авторитетными лидерами в нашей стране. Это люди, которым доверяют”.

Выступалі і іншыя чыноўнікі: начальник главного управления идеологической работы и по делам молодежи Гродненского облисполкома Игорь Булавко, председатель Гродненской областной организации Белорусского профсоюза работников культуры, информации, спорта и туризма Денис Малевич и начальник Гродненского областного управления МЧС Дмитрий Лакиза.

Паведамляецца, што “героям дня вручили награды и ценные подарки”.