
Стала вядома, што арыштаванага па крымінальнай справе гарадзенскага музыку і ўладальніка этнакрамы “Цудоўня” Андрэя Несцяровіча засудзілі да аднаго году абмежавання волі з накіраваннем у так званую “папраўчую ўстанову”.
Да судовага працэсу Несцяровіч знаходзіўся ў гарадзенскім СІЗА. Зняволенне там было ўлічана ў выніковым тэрміне, які яму належыць адбыць.
Затрымалі Несцяровіча 6 лютага 2025 года. Супраць яго вялі крымінальную справу паводле артыкула 342 Крымінальнага Кодэксу «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх». Гэта было звязана з падзеямі, звязанымі з пратэстамі 2020 году.
Пасля выбараў 2020 года краму “Цудоўня” штрафавалі і пазбаўлялі памяшкання. Самога Андрэя Несцяровіча затрымлівалі. Некалькі разоў яго судзілі па адміністрацыйных справах і засуджвалі да арышту, пра што мы расказвалі раней.
