Цяпер кожную суботу ў 7:00 па беларускім часе ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма “Вясна”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм’еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN)А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.

(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).

Каментар эксперта: Што такое правы чалавека і хто іх прыдумаў? Якія ёсць пакаленні правоў і якімі яны будуць у будучыні? Ці ёсць дзяржавы, якія ніколі не парушаюць правы чалавека? Разважае Дар’я з кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”:

“Гэта важна для нас — не баяцца браць свае правы”.

Падзея: Псіхалагічную адаптацыю ў вымушанай эміграцыі абмеркавалі ў Варшаве ў музеі гісторыі польскіх габрэяў POLIN. На сустрэчу былі запрошаныя беларусы, якія перажылі палітычны пераслед і цяпер будуюць жыццё ў Польшчы.