75 гадоў таму – 17 траўня 1950 года ў Баранавічах нарадзілася Валерыя Навадворская, дысідэнтка, публіцыстка, праваабаронца, адна з лідараў дэмакратычнага руху ў Расеі. Яе бацька меў прозвішча Ілья Бурштын. Навадворская была адна з самых прынцыповых антысаветчыцаў і дысідэнтак, шмат цярпела ад палітычнага пераследу, не змагла з-за гэтага сварыць сваю сям’ю. Была надзвычай адукаванай і разумнай асобай, заўсёды паслядоўна выступала ў абарону беларускага і ўкраінскага нацыянальных рухаў. Многія яе лічылі сумленнем расейскай дэмакратычнай апазіцыі.

Навадворская – аўтарка кніг «Над пропастью во лжи», «Мой Карфаген обязан быть разрушен» (курс лекций в РГГУ ў час рэктарства Юрыя Афанасьева), «По ту сторону отчаяния», «Прощание славянки», “Поэты и цари”. Як публіцыстка друкавалася ў выданнях «Грани.ру», «Эхо Москвы», The New Times (дзе была сябрам рэдакцыйнай калегіі разам з Канстаніцнам Баравым і Глебам Якуніным) ды іншых.

Валерыя Навадворская была ўзнагароджана Літоўскай дзяржавай Рыцарскім крыжам Ордэну Вялікага князя Гедымінаса за абарону суверэнітэту Літвы.