
У пятніцу, 23 траўня, у Беларускім Доме (ul. Kryniczna 6) адбудзецца вечар памяці героя Беларусі Вітольда Ашурка. Пачатак 19.00.
Чатыры гады таму ў калоніі быў забіты Вітольд Ашурак. Ён быў і застаецца героем Беларусі і нашым сумленнем.
Будуць гаварыць пра Вітольда, якім яго памятаюць сябры і сваякі, пра ягоныя прынцыпы і тое, што ён хацеў бы пакінуць пасля сябе.
Пачуеце голас Вітольда і абмяркуеце, што мы будзем рабіць далей для захавання ягонай памяці.
Арганізатары
