
Пасля ўводу БелАЭС цана на электраэнергію працягвае расці насуперак абяцанням уладаў.
Сярэдняя цана на электраэнергію (у разліку за 100 кВт.г) у Беларусі ў першым квартале склала 27,34 рубля — на 8,9% больш, чым за аналагічны леташні перыяд, сведчыць праведзены «Позіркам» аналіз звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта. Плата за 1 літр бензіну і дызельнага паліва вырасла за год адпаведна на 3,9% і на 3,8%.
Лукашэнкаўскія ўлады і прапаганда з моманту ідэі будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Астраўцы і наступныя гады запэўнівалі, што ўзвядзенне АЭС вельмі выгадна для жыхароў Беларусі.
