Дзмітрый Гара

Старшыня Следчага камітэту РБ Дзмітрый Гара паведаміў, што за пратэсты 2020 года ў Беларусі засуджаныя больш за 6000 чалавек:

«Следствам устаноўленыя і сабраныя доказы, якія дазволілі асудзіць больш за 6 тысяч экстрэмістаў, якія выношвалі планы фізічнай ліквідацыі кіраўніцтва краіны, змены канстытуцыйнага ладу і прывядзення ва ўлады антынароднага марыянеткавага ўрада.

Адным з інструментаў дасягнення злачыннай мэты абраная тактыка цкавання і расправы ў дачыненні да дзяржаўных службоўцаў, супрацоўнікаў праваахоўных органаў, вайскоўцаў, іх сем’яў і блізкіх. Экстрэмісцкія тэлеграм-рэсурсы фармавалі расстрэльныя спісы прадстаўнікоў улады і сілавікоў», — заявіў Дзмітрый Гара, выступаючы на Пецярбургскім міжнародным юрыдычным форуме 19 траўня.

Па яго словах, пасля 2020 года ў Беларусі 77 чалавек асудзілі за «здраду дзяржаве»

Гара заявіў таксама, што пяць кіраўнікоў добраахвотніцкіх фармаванняў, якія ваююць за Украіну і знаходзіліся за мяжой, завочна засудзілі на тэрміны ад 12 да 20 гадоў. Ён дадаў, што 6 чалавек узятыя пад варту, 125 абвешчаныя ў вышук.