Гарадзенскага журналіста і палітвязня Дзяніса Івашына праўдападобна зноў змясцілі ў штрафны ізалятар. Так мяркуе яго жонка Вольга Івашына:

Паколькі і да сёньня ніякай новай карэспандэнцыі ад Дзяніса мы не атрымалі, можна з пэўнасьцю канстатаваць, што яго зноўку зьмясьцілі ў ШІЗА. Калі лічыць тэрмін дадатковага катаваньня з моманту папярэдняга ліста Дзяніса, то сёньня патэнцыйна йдуць ужо 14 содні ШІЗА. Нагадваю, падчас перабываньня там вязьню забаронена ліставаньне, прагулкі ў дворыку, з асабістых рэчаў у камэру можна ўзяць толькі зубную шчотку, пасту і рушнік”.

Напомнім, што гарадзенскага журналіста Дзяніса Івашына затрымалі 12 сакавіка 2021 году і ў жніўні 2022 году засудзілі на 13 гадоў і 1 месяц калоніі ўзмоцненага рэжыму са штрафам 150 базавых велічынь (4800 рублёў) па ч. 1 арт. 356 «Здрада дзяржаве» і ч. 1 арт. 179 КК «Незаконнае збіранне альбо распаўсюджванне інфармацыі аб прыватным жыцці». Дзяніс Івашын рэдагаваў беларускую версію выдання Infornapalm і пісаў расследованні для «Новага часу». Ён знайшоў дзесяць “беркутаўцаў”, якія з Украіны пераехалі ў Беларусь і пачалі працаваць у міліцыі.

Напрыканцы чэрвеня 2023 года журналіста перавялі на турэмны рэжым у Жодзіна.