Сацсеткі палітычнай эмігранткі і блогеркі з Гародні Аляксандры Ханевіч прызналі «экстрэмісцкімі».

Гаворка пра старонкі жанчыны ў Instagram, Facebook і YouTube. Адпаведнае рашэнне было прынятае судом Ленінскага раёну Гародні 16 траўня.

Таксама «Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў» папоўнілі TikTok-старонка «belarusnovosti1», сайт «honestby.оrg» і Telegram-канал «НОМАД».