
Універсальны “салдат” Уладзімір Каранік зноў пайшоў на новую пасаду. У чацвер 22 траўня Лукашэнка зноў перакартаваў свваю наменклатуру. Найбольш гучнае прызначэнне Наталля Пяткевіч прызначаная намесніцай прэм’ер-міністра якраз на месца Караніка. Дагэтуль яна займала пасаду намесніцы старшыні Адміністрацыі Лукашэнкі.
А Караніка прызначылі кіраваць усёй Акадэміяй навук. Перад гэтым ён два месяцы займаў пасаду віцэ-прэм’ера, а яшчэ раней узначальваў Гарадзенскую вобласць. Каранік заменіць у НАН яе ранейшага кіраўніка Уладзіміра Гусакова.
Кіраўніком апарата Саўміна прызначаны Валерый Вакульчык. Ён з 2012-га па 3 верасня 2020 года кіраваў Камітэтам дзяржбяспекі, а потым быў памочнікам Лукашэнкі — інспектарам па Берасцейскай вобласці.
