
У Беластоку 21 траўня прайшла акцыя прысвечаная Дню палітвязняў. Праходзіла яна ў чарговыя ўгодкі дня, калі стала вядома пра гібель бярозаўскага грамадскага актывіста Вітольда Ашурка ў шклоўскай калоніі.
Акцыя сабрала каля 50 чалавек беларускай дыяспары, журналістаў і карэнных беларусаў. На акцыі бала хвіліна маўчання, гучала адпаведная музыка, выступілі Ян Абадоўскі, Яўген Вапа, Ян Роман, Віктар Пархімчык, Уладзімір Хільмановіч, Юрась Дзяшук, Надзея Салаўёва ды іншыя.
Скразной тэмай выступаў было – беларуская салідарнасць і прага справядлівасці ў дачыненні да тых, хто ажыццяўляў і працягвае жорсткія рэпрэсіі супраць грамадзян Беларусі. Адказныя за катаванні і забойствы людзей у засценках рэжыму павінны быць пакараныя ў адпаведнасці з крымінальным заканадаўствам. Усе незаконна засуджаныя павінны быць рэабілітаваныя і атрымаць адпаведную кампенсацыю за пераслед рэжыму.









