Канфіскавваны ўладамі ў выніку палітычнага пераследу аўтамабіль грамадска-палітычнага гарадзенскага актывіста Ежы Грыгенчы прадалі на аўкцыёне.

Ва аўкцыёне на пляцоўцы “БелЮрОбеспечение” 20 траўня бралі ўдзел тры суб’екты. У выніку таргоў пачатковая цана вырасла на 5 тысяч рублёў і машыну прадалі ўрэшце за 18 078 рублёў.

Volkswagen Transporter 2000 года выпуску належыў сям’і грамадскага актывіста.

Ежы Грыгенча — вядомы гарадзенскі грамадска-палітычны актывіст, якога раней неаднаразова затрымлівалі судзілі і пераследавалі розным чынам. З 2020 году ён знаходзіцца ў вымушанай эміграцыі. У мінулым лістападзе яго засудзілі да 6 гадоў калоніі завочна па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэксу. Карны прысуд аформіў суддзя Васіль Скок, пасля чаго неўзабаве пайшоў на пенсію. Карны вырак: шэсць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыма, а таксама штраф ажно на 1000 базавых велічыняў (40 000 рублёў).

Крыху пазней Грыгенчу ўлады ўнеслі з “спіс экстрэмістаў” і ў “спіс тэрарыстаў”.

Судовы выканаўца, якая аформіла адпаведныя дакументы – Наталия Болтуть.