
У Беларусі ў «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 17 прозвішчаў — цяпер у ім ажно 5314 чалавек (!)
23 траўня МУС РБ зрабіла традыцыйнае пятніцавае “папаўненне” «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
Сярод іншых, у спіс дадалі студэнта Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны Данілу Чыбісава, а таксама сямейную пару з Гародні Леаніда і Антаніну Церабей. Пра іх крымінальную справу мы пісалі раней.
Да допіса далучаны апошні «Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
