У Лідзе чыноўнікі сабраліся на нараду як падняць і развіць мясцовы спорт. Але найперш галоўнай падзеяй стала “чествованіе” ранейшай рэдактаркі раённай газеты, незабыўнай Кацярыны Серафіновіч. Цяперашняя “дэпутатка” палаты і адна з ідэалагіняў партыі ўлады адмыслова прыехала на паседжанне выканкаму, дзе начальнік раёну Аляксандр Высоцкі разам з іншымі віншавалі яе з юбілеем. Серафіновіч далі “почётную грамату”, яна з свайго боку не шкадавала словаў ўдзячнасці калегам.

Пра “руплівую дзейнасць” былой лідскай рэдактаркі мы неаднаразова расказвалі раней:

Пасля Серафіновіч перайшлі нарэшце і да лідскага спорту. На паседжанне прыехаў таксама абласны начальнік усяго спорту і турызму Гарадзеншчыны Максім Малахоўскі.

На пачатку размовы пра спорт чамусці яго развіццё звязалі з праввядзеннем у Лідзе “Дажынак”. Потым агучвалі шмат розных лічбаў і нібыта дасягненняў.

Сеть физкультурно-спортивных учреждений Лидчины включает семь специализированных учебно-спортивных учреждений (из них 4 детско-юношеские спортивные школы, 1 специализированная детско-юношеская школа олимпийского резерва клуба по хоккею, 2 специализированные детско-юношеские школы олимпийского резерва Федерации профсоюзов Беларуси), 1 физкультурно-спортивный клуб, 2 клуба по игровым видам спорта (футбольный клуб «Лида», клуб по хоккею «Лида»), 2 областных филиала (Гродненского государственного училища олимпийского резерва и Гродненского областного диспансера спортивной медицины),а также спортивно- оздоровительный лагерь, туристический информационный центр.

Трэба заўважыць, што за апошнія 10 гадоў спорт высокіх дасягненняў на Лідчыне, як і па ўсёй Беларусі, стаўся досыць занядбаным. Страчаны заваёвы школы барацьбы, лідская каманда па футболе даўно не можа ніяк вярнуцца ў вышэйшую лігу, у многіх відах спорту досыць бязрадасная карціна.

Аднак чыноўнікі працягваюць сыпаць пустымі лічбамі і хваліцца:

– Количество занимающихся физической культурой и спортом в Лидском районе за минувший год – более 30 тысяч человек, и эта цифра из года в год растет, – отметил в своем выступлении начальник отдела спорта и туризма Лидского райисполкома Владимир Божок. – На территории района только в прошлом году состоялось более 200 спортивных и спортивно-массовых мероприятий, в которых принимали участие порядка 15 тысяч человек. Для проведения спортивных и спортивно-массовых мероприятий, учебно-тренировочных занятий и сборов у нас имеется 407 физкультурно-спортивных сооружений.

Галоўнае, што высокі абласны чыноўнік пазітыўна ацаніў развіццё спорту ў Лідскім раёне. Мясцовыя ж прадстаўнікі наменклатуры паабяцалі “далейшы рост”.