Суд Ваўкавыскага раёна нядаўна разглядзеў ужо трэцюю крымінальную справу паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі) супраць палітзняволенага анархіста Сяргея Раманавапіша “АЧК-Беларусь”. Яго прызналі вінаватым і дадалі яшчэ паўтара года пазбаўлення волі. Цяпер агульны тэрмін зняволення палітвязня складае 24 гады і пяць месяцаў.

Сяргей быў затрыманы напрыканцы кастрычніка 2020 года. Яго, а таксама Ігара АліневічаДзмітрыя Рэзановіча і Дзмітрыя Дубоўскага абвінавацілі па шэрагу артыкулаў за падпал службовых аўтамабіляў, будынка ДАІ і дзяржаўнага камітэта экспертыз у Гомельскай вобласці: ч. 2 арт. 289 КК (акт тэрарызму); ч. 2 і ч. 4 арт. 295 КК (незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў). У снежні 2021 года Сяргею прызначылі 20 гадоў калоніі.

У траўні 2022 года палітвязня перавялі ў ваўкавыскую ПК № 11, дзе ўвесь час змяшчалі ў ШІЗА і ПКТ. Адміністрацыя калоніі ініцыявала ўзбуджэнне крымінальнай справы паводле ч. 2 арт. 411 КК. 23 сакавіка 2023 года суддзя Мікалай Талашка прызначыў палітвязню 11 месяцаў калоніі

Напачатку ліпеня 2023 года стала вядома, што Сяргея перавялі ў горацкую калонію № 9. Там яго двойчы змяшчалі ў памяшканне камернага тыпу агулам на 10 месяцаў.

У верасні 2024 года ў Горках над Сяргеем адбыўся ўжо другі суд за “непадпарадкаванне адміністрацыі”. Суддзя Наталля Фомічава прызначыла яму яшчэ два гады пазбаўлення волі.

Вясна