
Акцыя салідарнасці з Анджэем Пачобутам і іншымі палітвязнямі прайшла 26 траўня на традыцыйным месцы каля ўскрайку сквера ў цэнтры гораду паблізу помніка Ежы Папялушку. Выступоўцы расказвалі пра бягучую сітуацыю з Анджэем Пачобутам і іншымі палітвязнямі ў лукашэнкаўскіх турмах і калоніях.
На акцыю сабралася каля 25 чалавек – прадстаўнікі польскай і беларускай грамадзянскай супольнасці і журналісты. Выступілі прадстаўнікі Саюзу палякаў, Вспульноты польскай, іншыя грамадскія актывісты.






