Уладныя медыі агучылі інфармацыю пра тое, што дзяржорганы Гарадзенскай вобласці неўзабаве будуць трэніравацца рэагаваць на акты тэрарызму. Якім чынам яны будуць вучыцца на гэта рэагаваць – невядома. Гэтыя вучэнні запланаваныя на 27-30 траўня.

Паведамляецца толькі, што “В мероприятиях примут участие подразделения Министерства обороны, Министерства внутренних дел, Министерства по чрезвычайным ситуациям, Следственного комитета, Комитета государственной безопасности Республики Беларусь и иных государственных органов”.

Сцэнаром вучэнняў прадугледжана задзейнічанне ваеннай і іншай спецыяльнай тэхнікі, узмоцнены кантроль і абмежаванне дарожнага руху ў зоне правядзення праверкавых мерапрыемстваў.

Так што грамадзянам варта падрыхтавацца да чарговых нязручнасцяў і магчымых праблемаў.