
Ужо амаль тры месяцы на сайце Вярхоўнага суда вядуцца «регламентныя работы».
На гэтым сайце раней публікавалі расклады судоў, у тым ліку па адміністрацыйных, грамадзянскіх і крымінальных справах. Таксама з сайту знік раздзел «спецыяльная вытворчасць», у якім публікавалі не толькі інфармацыю пра запланаваныя завочныя суды над тымі, хто змушана пакінуў Беларусь, але таксама і выніковыя часткі ўжо аформленых прысудаў.
Праз адсутнасць афіцыйнай статыстыкі зараз цяжка ацэньваць рэальную сітуацыю з крамінальным і адміністрацыйным палітычным пераследам ў Беларусі. Таму ў цяперашняй сітуацыі менш публікацый пра працэсы і прыкладныя лічбы новых спраў, якія маюць праваабаронцы, сведчаць не пра адлігу ў краіне, а якраз наадварот — пра стабільна катастрафічнае становішча з правамі чалавека ў краіне і пра рэпрэсіі, якія старанна хавае рэжым.
