
31 траўня ў 13.00 на Аўгустоўскім канале, каля шлюзу Дамброўка, адбудзецца адкрыты рэгіянальны фэст народнай творчасці “Аўгустоўскі канал запрашае сяброў”. Свята пачнецца з урачыстага шэсця і ўрачыстай цырымоніі адкрыцця.
У рамках свята пройдзе 10-ы адкрыты рэгіянальны конкурс харэаграфічнага майстэрства, дзе на галоўнай сцэне павінны выступіць лепшыя харэаграфічныя калектывы Гарадзенскай вобласці.
Для дзяцей цэлы час будуць працаваць розныя тэматычныя пляцоўкі.
Паралельна пройдзе гастрафэст з гатаваннем дранікаў па ўнікальных рэцэптах. Будуць яшчэ розныя канцэрты і майстар-класы.
