
Пра гэта паведамляе Нацыянальны цэнтр абароны персанальных дадзеных Беларусі.
«Цэнтр атрымаў апавяшчэнне ад уладальніка сэрвісу «Европочта» аб парушэнні сістэмы абароны персанальных дадзеных», – заявілі ў арганізацыі.
Высветлілася, што нехта перахапляў нумары мабільных тэлефонаў кліентаў і потым дасылаў ім фішынгавыя паведамленні.
«Уладальнікам сэрвісу аператыўна прыняты меры па блакіроўцы магчымасці перахопу нумароў мабільных тэлефонаў кліентаў», – адзначылі ў цэнтры.
Напомнім, «Е-доставка» і «Европочта» уваходзяць у структуру «Евроопта» – найбуйнейшай сеткі рытэйла ў Беларусі.
15 траўня сілавікі прыйшлі з ператрусам у цэнтральны офіс кампаніі «Евроторг», што валодае сеткай «Евроопт».
