
На мінулым тыдні галоўны пракурор Гарадзенскай вобласці Аляксандр Жукаў з інспекцыяй наведаў калонію ў Гезгалах, што ў Дзятлаўскім раёне. Пракурор отметил, что органами прокуратуры уделяется постоянное внимание надзору за исполнением наказаний, соблюдением прав граждан, осужденных к различным видам наказаний.
У той жа дзень Аляксандр Жукаў з удзелам падначаленага – пракурора Дзятлаўскага раёну Віталя Юрго правёў асабісты прыём грамадзян з ліку засуджаных, што адбываюць тэрмін у Гезгалаўскай калоніі.
Відавочна, што пракурор застаўся задаволеным “состоянием дел” в “исправительном учреждении «Исправительная колония-поселение №26».
Галоўная дэталь гэтага візіту паведамлена ў канцы афіцыйнай інфармацыі “следует отметить, что жалоб на условия и порядок отбывания наказания в пенитенциарном учреждении от осужденных не поступило”. Паспрабавалі б яны паскардзіцца…
