
У мястэчку Радунь на аўкцыёне прадалі будынак, у якім некалі дзеіў славуты ешыбот — габрэйская рэлігійная школа. Яе заснаваў у 1882 годзе рабін Хафец Хаім, і ў ёй навучаліся соткі вучняў. Пазней у будынку быў Дом культуры. Зараз будынак прадалі за 322 тысячы беларускіх рублёў.
Новы ўладальнік аб’екту можа выкарыстоўваць будынак як захоча — адкрыць краму, офіс, кавярню ці нешта іншае. Аб’ект, на жаль, не мае статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, таму няма патрабаванняў захоўваць яго ў арыгінальным выглядзе.

