Новаспечаны старшыня прэзідыуму Нацыянальнай Акадэміі Навук, а раней віцэ-прэм’ер Рэспублікі Беларусь, а яшчэ раней старшыня Гарадзенскага аблвыканкаму, Уладзімір Каранік на новай пасадзе зрабіў надзвычай гучную, амаль сенсацыйную заяву.

Каранік сказаў, што ў Беларусі зараз ажно 12 (!) арганізацый працуюць у рамках касмічных даследаванняў на пастаяннай аснове. І больш таго Каранік заявіў, што “Разработка белорусских ученых скоро достигнет Меркурия”!

Выявілася, што гутарка ішла пра BepiColombo – супольную аўтаматычную касмічную місію Еўрапейскага агенцтва аэракасмічных даследаванняў (JAXA) па вывучэнні Меркурыя. На арбіту планеты будуць выведзены два апараты: Mercury Planetary Orbiter і Mercury Magnetospheric Orbiter. Запуск у космас адбыўся 20 кастрычніка 2018 году. Прылёт на Мяркурый плануецца ў лістападзе 2026 году пасля пралёту Зямлі, двух пралётаў Венеры і 6 пралётаў Меркурыя.

А пры рэалізацыі гэтага праекту выкарыстоўвалася распрацоўка НАН Беларусі: “Это многослойное защитное покрытие, которое защищает электронику зонда от космического излучения и других неблагоприятных факторов космоса”.

Пахваліўся Каранік таксама супрацай Беларусі з Расеяй у галіне касмічнай навукі.

Толькі як кажа народная мудрасць, ад касмічнага да камічнага адзін крок…