
У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 28 прозвішчаў — цяпер у ім ажно 5342 чалавекі (!)
30 траўня МУС зрабіла “традыцыйнае” пятніцавае абнаўленне «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
Прыкметна, што сярод іншых, у спіс дадалі ксяндза Генадзя Акалатовіча, засуджанага Менскім абласном судом. Новых гарадзенцаў на гэтым тыдні ў спіс не дадавалі. Спіс “эстрэмістаў” можна знайсці па спасылцы.
