Гарадзенскі эканамічны суд пахваліўся ажно на сайце Вярхоўнага суду РБ раскрыццём “маштабнага” злачынства. Сутнасць справы наступная:

Эканамічным судом Гродзенскай вобласці разгледжана справа аб адміністрацыйным правапарушэнні ў дачыненні да грамадзяніна М., якая паступіла з падатковага органа, які ажыццяўляў дзейнасць па рэалізацыі тавараў без дзяржаўнай рэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка.

Судом устаноўлена, што грамадзянін М. каля гандлёва-забаўляльнага цэнтра ў г. Гродна прапаноўваў да рэалізацыі 2 міні-электрастанцыі, 4 перфаратары, 3 зварачныя апараты і пілу ланцуговую, не маючы пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка. Яшчэ адна ланцуговая піла ўжо была рэалізавана ім раней, устаноўлены даход у памеры 190 рублёў.

Заўважым, што ў выяўленага парушальніка на ўтрыманні знаходзяцца жно трое чалавек. Суд выявіў “літасць” і прызначыў яму наступнае пакаранне:

Рассмотрев материалы дела, суд на основании части 2 статьи 13.3 КоАП привлек гражданина М. к административной ответственности в виде штрафа в размере 2 базовых величин, что составляет 84 рубля, с конфискацией арестованного и изъятого имущества на общую сумму 23 037 рублей, а также 20% дохода на сумму 38 рублей.

Парушаць заканадаўства кепска, але відавочна, што гэта ня той маштаб парушэння і ня той калібр парушальніка, каб пра іх пісаць на сайце Вярхоўнага суду.