
Цэнтралізаваныя тэсты па беларускай і расейскай мовах у Гарадзенскай вобласці прайшлі без парушэнняў – так адсправаздачыўся Камітэт дзяржаўнага кантролю гарадзенскай вобласці.
“Для участия в ЦТ И ЦЭ был зарегистрирован 7 481 человек: 1803 на испытания по белорусскому и 5678 – по русскому языкам. Из этого числа не явились в аудитории 139 человек, – расказала намесніца старшыні КДК Гарадзенскай вобласці Таццяна Слабыш – Если у не явившихся молодых людей есть уважительные причины, которые они смогут подтвердить документально, то для них есть возможность пройти испытания в резервные дни”.
Да пачатку выпрабаванняў 7 чалавек звярнуліся па медычную дапамогу да спецыялістаў, якія працуюць на месцах. Сярод тых, хто звярнуўся да лекараў – і ўдзельнікі выпрабаванняў і арганізатары.
Наступны дзень ЦТ – 2 чэрвеня.
