
Цяпер кожную суботу ў 7:00 па беларускім часе ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма “Вясна”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм’еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.
(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).
Асоба: Валанцёр “Вясны” Андрэй Чапюк цалкам адбыў свой тэрмін у 5 гадоў і 9 месяцаў зняволення і эвакуяваўся.
“Пытанне не ў артыкулах, а пытанне ў тваёй дзейнасці”, — так адказвае Андрэй на тое, чаму рэжым яго пасадзіў.
Падзея: Спецыяльны дакладчык па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Нільс Муйжніекс апублікаваў свой першы гадавы даклад на гэтай пасадзе. Што ў гэтым дакладзе — распавядаем у пяці хвілінах.
Каментар эксперта: Палітвязням на волі важна адчуваць падзяку і падтрымку беларусаў. Пра гэта распавяла псіхолаг “Дома Творцаў” Віялета Нікіцік.
