Фота: wszystkoconajwazniejsze.pl

Беларускім студэнтам стане цяжэй паступіць вучыцца ў Польшчу. З 1 чэрвеня ў Польшчы ўзмацняюцца абмежаванні для замежных студэнтаў, у тым ліку беларускіх.

Ім давядзецца пацвердзіць веданне мовы навучання яшчэ да паступлення. Універсітэтам забароняць прымаць больш за палову студэнтаў-іншаземцаў, што можа павялічыць конкурс на месца.

Акрамя таго, за пропускі можна будзе страціць дазвол на знаходжанне ў краіне.