
Упраўленне культуры Гарадзенскага аблвыканкаму прадставіла на абласной выставе дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Гарадзенскі сувенір” больш 100 працаў. Гэта шматлікія сувеніры зробленыя майстрамі з розных гарадоў і мястэчак Гарадзеншчыны.
На выставе прадстаўлены лепшыя працы 56 народных майстроў. Менавіта іх вырабы прэтэндуюць на статус брэндавых і будуць прапаноўвацца айчынным і замежным турыстам. Чыноўнікі заяўляюць, што гэтыя вырабы якраз прадстаўляюць найбольш цікавыя рэгіянальныя асаблівасці і традыцыі Гарадзенскай вобласці.
