
Раніцай 2 чэрвеня ў Гародні на вуліцы Вялікай Траецкай абрынулася сцяна дома, які быў на рэканструкцыі. Частка цаглін прабіла агароджу будаўнічай пляцоўкі і высыпалася на праезную частку, піша newgrodno.by.
Гэты дом, як і суседні, быў некалькі гадоў таму выкуплены інвестарам для пераўтварэння ў рэстаран.
Падчас здарэння ніхто з людзей і транспарт не пацярпеў. Прычыны абрушэння пакуль высвятляюцца.
Гэты дом добра вядомы гарадзенцам тым, што ў ім вельмі доўга была майстэрня з беларускамоўнай шыльдай “Выраб ключоў”.

