7 чэрвеня вызваліўся з калоніі гарадзенец, палітвязень Аляксандр Лаўрэнцьеў, які быў засуджаны да зняволення паводле дыфамацыйных крымінальных артыкулаў.

Напомнім, што Аляксандру Лаўрэнцьеву прысудзілі 3 гады і 4 месяцы калоніі за абразу Лукашэнкі і нейкага іншага прадстаўніка ўлады.

Прысуд быў абвешчаны ў судзе Ленінскага раёна Гародні ў 2022 годзе. Лаўрэнцьева звінавацілі паводле артыкулу 368 КК («Абраза Лукашэнкі») і 369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады»). Яго засудзілі да 3 гадоў і 4 месяцаў зняволення ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Зняволенне Лаўрэнцьева адлічвалася з 11 кастрычніка 2022 года. Ён адбываў яго ў Бабруйскай калоніі №2, потым у Наваполацкай. Цягам гэтага часу была інфармацыя, што яму дадалі 1 год зняволення ў калоніі паводле артыкулу 411 Крымінальнага кодэксу (“злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы”). Невядома аднак, ці гэта было дакладна так.

Лаўрэнцьеў яшчэ перад судом быў пэўны час у Польшчы, дзе здзейсніў шэраг авантураў, пасля чаго вярнуўся ў Беларусь і быў затрыманы.