
Польшча падоўжыла яшчэ на 90 дзён дзеянне буфернай зоны на мяжы з Беларуссю. Адпаведнае рашэнне падпісаў міністр унутраных спраў краіны, яно ўступае ў сілу з 8 чэрвеня.
Буферная зона была ўведзена 13 чэрвеня 2024 года для абароны ад патоку нелегальных мігрантаў з тэрыторыі Беларусі. Яна ахоплівае ўчастак мяжы працягласцю каля 60 кіламетраў і паглыбляецца на тэрыторыю Польшчы на адлегласць ад 200 метраў да 2 кіламетраў. Уваход на гэтую тэрыторыю забаронены без дазволу памежнікаў.
Пасля таго дзеянне буфернай зоны польскім урадам неаднаразова працягвалася на 90 дзён, паколькі сітуацыя з нелегальнай міграцыяй прынцыпова не мянялася.
Як паведамляе МУС Польшчы, за час існавання зоны колькасць спробаў нелегальнага перасячэння мяжы зменшылася прыкладна на 28%.
