Цягам 6-8 чэрвеня мігранты зрабілі больш за 680 спробаў нелегальна перайсці беларуска-польскую мяжу. Пра гэта паведамляе памежная служба Польшчы.

Гэта больш як у паўтары разы перавышае паказчык мінулых выходных — тады было зафіксавана больш за 410 спробаў.

Польскія памежнікі спынілі большасць спробаў нелегальнага пераходу мяжы. Аднак 14 чалавек яшчэ спрабуюць затрымаць.

Паведамляецца, што мігранты зноў кідалі камяні ў польскіх памежнікаў.

У Літве за нядзелю зафіксавалі 15 спробаў парушэння мяжы з тэрыторыі Беларусі, у Латвіі — 58.